Мая Радзіма- Беларусь

Ледзяныя вятры з поўначы ды гарачыя з поўдня наганялі хмары на блакітныя нябёсы Полацкага княства. У 13 стагоддзі на нашы землі напалі рыцары-крыжакі. Яны рабавалі гарады i вёскі, забіралі людзей у палон. Супраць крыжацкай пагрозы аб'ядналіся многія славяне i балты. (Балты — продкі сучасных літоўцаў i латышоў.) Так быў пакладзены пачатак аб'яднанню беларускіх i літоўскіх зямель у адну дзяржаву — Вялікае княства Лiтoўcкae. Яе сталіцай першапачаткова стаў горад Навагрудак.
Крыжакі пад Навагрудкам
Грунвальдская бітва. Карціна мастака Я. Матэйкі
Барацьбу супраць крыжакоў узначаліў вялікі князь Biтaўт, які стаяў на чале княства. 3 малых гадоў Вітаўт вучыўся трымаць у руках зброю, сядзець на кані, што спатрэбілася яму ў далейшым. У гады яго кіравання дзяржава дасягнула сваей найбольшай велічы i магутнасці.
У 1410 годзе Вітаўт павёў свае войскі на нямецкіх рыцараў. 15 ліпеня каля вёскі Грунвалъд (што азначае «зялёны лес» ці «гай») вялікі князь Вітаўт разам са сваім братам, польстм каралём Ягайлам, пачалі бітву з крыжакамі. Праціўнікі сышліся ў смяротным паядынку. Трава пачырванела ад крыві. Іскры сыпаліся з мячоў i шчытоў. Ламаліся кoп'i. Падалі параненыя воіны пад капыты коней.
Вялікі князь Вітаўт
Бітва працягвалася ўвесь дзень. Пад вечар крыжакі не вытрымаль. Яны пачалі адыходзіць. А неўзабаве i пабеглі, ратуючыся ад пагібелі i палону. Дзякуючы мужнасці беларусаў, pycкix, літоўцаў, палякаў i татараў крыжакі былі разбіты. Шмат гадоў мінула з таго часу. Аднак i дагэтуль мы ўшаноўваем памяць мужных воінаў, якія перамаглі ворагаў у цяжкай бітве пад Грунвальдам.
Рашы крыжаванку
Ефрасіння Полацкая
Велічны звон склікае палачан на плошчу каля Сафійскага сабора на сход. Сюды сыходзяцца дарослыя мужчыны, гатовыя стаць пад княжацкія сцягі i бараніць сваю зямлю ад ворагаў. Князь на людскі натоўп пазірае, думу думае. Час у паход выступаць.
А па вузенькіх вулачках горада спяшаецца дзяўчынка гадоў дзесяці. Гэта Прадслава. Ідзе хутка i ўпэўнена — горад ей добра знаёмы. Праз хвіліну дзяўчынка ўжо каля сабора. Тут лечаць параненых воінаў. 3 раніцы да вечара дапамагае Прадслава. Каму вады паднясе, каму слова ласкавае скажа...
Мінулі гады. Падрасла прыгажуня Прадслава. Бацька надумау аддаць яе замуж. Але яна вырашыла інакш: сышла да цёткі ў манастыр, каб прысвяціць свае жыццё Богу i бедным людзям. Маладой манашцы далі новае імя — Ефрасіння.


Спачатку яна жыла ў Сафійскім саборы, чытала i перапісвала кніжкі, якія потым прадавалі, а грошы раздавалі бедным. Манастыры сваім набыткам дзяліліся з беднымі людзьмі, давалі прытулак падарожным.
У тыя далёкія часы дзеці навучаліся або дома, або ў школах пры манастырах i цэрквах. Ефрасіння вучыла дзяўчынак чытаць i пісаць, рабіць розныя хатнія справы: шыць, гатаваць ежу, вышываць.
Слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася далека за межы Полацка. Ведалі яе i ў Kieвe, i ў Ноўгарадзе. Людзі дзякавалі за дабро, якое яна рабіла для ix. Ефрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць крывавыя войны. Зброя, казала яна, прыносіць у хаты замест хлеба горыч ды слёзы.
Колькі пражыла Ефрасіння, дакладна ніхто не ведае. Але добрая памяць аб ей засталася на зямлі. Яна стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую царква абвясціла святой. А ў Полацку, недалёка ад paKi Палаты, i па сённяшні дзень стаіць прыгожая, нібыта лялечная, царква, пабудаваная па жаданні князёўны-манашкі. Гэту царкву людзі завуць Спаса-Ефрасінеўскай.
У кожнага народа ёсць святыні, якімі мацней за жыццё даражылі мудрыя продкі. Для беларускага народа такой святыняй з'яуляецца крыж, які зpaбiў у 1161 годзе майстар Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай.

Спаса-Ефрасіннеўская царква


Крыж Ефрасінні Полацкай

 Паданне сведчыць, што крыж свяціўся, хворым вяртаў здароўе, знясіленым — надзею на лепшае жыццё.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941 год) крыж знік. Дагэтуль невядома, дзе ён знаходзіцца. Сучасны брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч аднавіў вобраз святога крыжа. Ён быў урачыста ўскладзены ў Спаса-Ефрасіннеўскай царкве, дзе захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні. A пошукі сапраўднага крыжа працягваюцца.
Разгадай крыжаванку

Першыя друкаваныя кнігі
Мінула шмат стагоддзяў, пакуль у Бела-pyci з'явілася першая друкаваная кнiгa. Пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян стаў Францыск Скарына.
Нарадзіўся Скарына ў канцы 15 стагоддзя ў Полацку. Пачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе. Потым вучыўся ў польскім горадзе Кракаве i Італьянскім горадзе Падуі.
Стаўшы выдатным вучоным, Скарына вырашыў узяцца за друкаванне кнiг на старабеларускай мове. На Радзіме ўмоў для друкавання не было, i ён паехаў у чэшскі горад Прагу. Тут у 1517 годзевыйшла ў свет першая друкаваная кнiгa, выдадзеная Скарынам. Пазней ён перавёз сваю друкарню на Радзіму, дзе прадоўжыў любімую справу.
Пры афармленні кнiг Скарына шырока выкарыстоўваў ілюстрацыі. Асобныя літары алфавіта, з якіх пачынаўся тэкст, ён упрыгожваў пэўнымі малюнкамі, каб лягчэй запаміналася. Каля «К» — казлянятка, каля «3» — звер, каля «Л» — лён, а да літары «Я» намаляваў свой партрэт.
Скарыне часта даводзілася пераязджаць з краіны ў краіну, з горада ў горад. Але ён ніколі не забываўся пра сваю Радзіму. У адной з кнiг ён пicaў: «Звяры, якія жывуць у пустынях, ад нараджэння ведаюць свае норы; птушкі, якія лятаюць у паветры, ведаюць свае гнёзды; рыбы, якія плаваюць у морах i рэках, чуюць свае віры; пчолы i iм падобныя бароняць свае вуллі так i людзі да таго месца, дзе нарадзіліся i выраслі, вялікую любоў маюць».
Прыкладам уласнага жыцця Францыск Скарына паказаў, як трэба любіць свой народ i шанаваць матчыну мову. У цэнтры сучаснага горада Полацка ўзвышаецца помнік знакамітаму беларускаму першадрукару. Прадаўжальнікам справы Скарыны стаў вядомы беларускі друкар i вучоны Сымон Будны. Як i Скарына, ён быў вельмі адукаваным чала-векам, валодаў мнoгiмi мовамі. У 1562 годзе Сымон Будны выдаў першую кнігу на беларускай мове аб хрысціянскай веры. Яна была надрукавана у Нясвіжы. Сымон Будны лічыў, што ўсе людзі, багатыя i бедныя, павінны быць роўнымі перад законам i жыць у міры. Аднак калі неабходна, то трэба бараніць сваю Радзіму.

Тытульны ліст кнігі «Біблія», выдадзенай Францыскам Скарынам у Празе. 1519 год

Тытульны ліст «Катэxiзica», выдадзенага Сымонам Будным у Нясвіжы. 1562 год


Старонкі з кнiгi «Евангелле вучыцельнае», якая была выдадзена Іванам Фёдаравым i Пятром Мсціслаўцам. 1569 год


У старажытнай друкары

Францыск Скарына

Помнік Сымону Буднаму ў Нясвіжы
Сёння ў Нясвіжы побач з былой друкарняй стаіць помнік Сымону Буднаму. Друкар горда трымае ў адной руцэ кнiгy, нібы запрашае яе пачытаць.  
Рашы красворд
Як да нас прыйшла кніга
Аб жыцці продкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы — летапісы. У ix запісвалі звесткі аб найбольш значных падзеях. Самым старажытным летаписам усходніх славян з'яўляецца «Аповесць мінулых гадоў». Яна была напісана ў Kieвe.

Старонкі з летапісу "Аповесць мінулых гадоў"
Нашы продкі добра разумелі значэнне кнiгi. Каля тысячы гадоў таму назад адзін з летапісцаў сказаў так: «Kнігi — гэта рэкі, якія напойваюць увесь Сусвет, ад ix зыходзіць мудрасць». Kнiгi ў даўнія часы былі толькі рукапісныя, вялікія i цяжкія. Пісаліся яны на тонка вырабленай цялячай, авечай щ казінай скуры. Паперы тады яшчэ не было.

Летапісец
 Загалоўкі i пачатковыя літары размалёўвалі фарбамі, упрыгожвалі малюнкамі. Вокладкі paбілі з дзвюх дошчачак. Іх абцягвалі скурай i аздаблялі каштоўнымі камянямі. Да вокладкі прымацоўвалі металічныя засцежкі, каб кнiгy можна было зашпільваць.

Пераплёт рукапіснай кнігі

Старонка рукапіснай кнігі
Галоўнымі цэнтрамі перапісвання кнiг у Беларусі былі старажытныя гарады Полацк i Typaў. У пачатку 12 стагоддзя ў Тураве нарадзіўся хлопчык. Калі ён вырас, то стаў манахам i узяў Імя Кірыла. Ён пачаў пісаць павучанні пра тое, як павінны жыць людзі.

Кірыла Тураўскі

Каб замаліць людскія гpaxi, Кірыла Туpaўcкi стаў пустэльнікам. Ён добраахвотна зачыніўся ў высокай драўлянай вежы на беразе Прыпяці. Доўгія месяцы туды яму насілі толькі ваду i хлеб. У гэты час ён напісаў малітвы, якія вядомы i цяпер. Кірыла Typaўcкi заклікаў людзей любіць адзін аднаго. Сучаснікі называлі яго Златавустам. Мнотя яго кнiгi дайшлі да нас. Яны сведчаць пра тое, што i ў старажытнасці Беларусь была багатая на таленты.
Рашы красворд
http://www.svgimnazia1.grodno.by/books/Maya_Radzima_Belarus_4/files/10/kr10.htm
Цікава ведаць
Зямля блакітных рэк і азёр
Вы ведаеце, што у Беларусі шмат розных рэк. Галоўныя рэкі Беларусі: Дняпро, Пры-пяцъ, Бярэзіна, Сож, Неман, Заходняя Дзвіна. Менавіта на ix берагах першапачаткова сяліліся нашы продкі. У час падарожжаў па рэках на лодках i караблях людзі абменьваліся рознымі рэчамі i прадуктамі харчавання. Большасць гарадоў пабудаваны на берагах рэк i азёр.
Ёсць сярод нашых рэк адна незвычайная. Гэта рака Няміга. У старажытным Мінску яна з'яўлялася ракой-вуліцай, па якой плавалі на чаўнах тагачасныя гарадскія жыхары. Раней Няміга была пгырожая, а потым звузілася i змялела. Сёння яна цячэ у падземнай трубе пад вуліцай Няміга, што ў Мінску.


Рака Заходняя Дзвіна, якая працякае праз самы старажытны горад Беларусі — Полацк.
 Калі рэкі — гэта блакітныя шляхі Бела-pyci, то азёры людзі ласкава называюць яе «блакітнымі вачыма». Самыя вялікія азёры — Нарач, Чорнае, Асвейскае, Браслаўскія, Свіцязь. Амаль кожнае возера хавае мноства таямніц i загадак. Вось што расказвае паданне пра возера Свіцязь, што на Гродзеншчыне. У дауніну з блакітных свіцязянскіх хваль чуўся людскі плач. Каб даведацца, хто так жаласна плача, рыбакі закінулі ў ваду сетку. Калі пачалі цягнуць яе ў лодку, з вады паказалася прыгожая дзяўчына з распушчанымі косамі «Ведайце, — сказала яна, — што возера заусёды карае тых, хто адважыўся памуціць яго чыстыя воды. Але у вашых жылах цячэ наша кроў, i таму я адкрыю вам таямнцу. Калісьці тут, дзе вашы вёслы рассякаюць ваду, стаяў горад Свіцязь. Ім валодаў мой бацька. Аднойчы суседскі князь прыслаў майму бацьку пісьмо. У iM ён пpaciў дапамогі. На яго напалі вopaгi. Бацька сабраў свaix воінаў. А перад паходам прыйшоў да мяне параіцца. Хто абароніць свіцязянскіх жанчын i дзяцей, калі ён не вернецца дамоў? Я супакоіла бацьку, сказала, што мне сніўся Бог. Ён міласэрны i абароніць нас ад бяды.
Бацька рушыу ў паход. Аднак вopaгi разбілі наша войска i падышлі да Свіцязя. Тады ўсе жыхары яго пакляліся: памром, а не здадзімся ў палон! I раптам горад заліло асляпляльнае святло. Мы заплюшчылі вочы i пачалі падаць на зямлю. Але зямля расступілася пад намі, i замест яе нас прыняла вада». Расказаўшы гэта, прыгажуня знікла. I больш яе ўжо ніхто не бачыў.
Той, хто хоць адзін раз ступаў на свіцязянскі бераг, абавязкова вяртаецца сюды. Ён жадае зноў убачыць «зоркі над сабою i зоркі пад сабою, i месяцы два побач з iмi...». Гэтыя радкі Haпicaў славуты паэт Адам Мщкевіч, які нарадзіўся тут, на Навагрудчыне. Ён з любоўю ў сэрцы слухаў народныя песні i казкі, мясцовыя паданні. I прысвяціў сваім родным мясці-нам, возеру Свіцязь, нямала вершаў.
Рашы красворд
Цікава ведаць
Нашы продкі
Першы чалавек на тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў далёкія-далёкія часы. Зямля, лясы i рэкі давалі яму прытулак i ежу. Ён паступова навучыўся рабіць каменныя, а потым жалезныя прылады працы. Людзям стала зручней апрацоуваць дрэва, скуру, будаваць жыллё. Жылі нашы далёкія продкі на берагах рэчак у лясных вёсачках. Яны палявалі на звяроу i аралі зямлю на невялікіх латках, якія адваявалі ад лесу.
Паляванне
3 цягам часу на тэрыторьп Беларусі рассяліліся ўсходнеславянскія плямёны: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Усходнія славяне — продкі сучасных беларусаў, pycкix, украінцаў.
Рассяленне ўсходнеславянскіх плямен на тэрыторыі Беларусі
Землі, на якіх жылі нашы продкі, уваходзілі ў старажытнарускую дзяржаву. Яна называлася Кіеўская Русь. Згодна з паданнямі, адно са шматлікіх славянскіх плямён з правадыром Крывам пасялілася на землях ад ракі Неман да рэк Заходняя Дзвіна i Дняпро. Племя атрымала назву крывгчы. Лічаць, што такая назва паходзщь ад імя ix правадыра. А магчыма — ад слова «крэўныя» (гэта  значыць, блізкія па крыві).

Старажытнае паселішча
Частка крывічоў пабудавала свае жыллё там, дзе Заходняя Дзвіна злівалася з рэчкай Палатой. Жыхары тых мясцін сталі звацца палачанамі. Цяпер на гэтых землях знаходзяцца гарады Полацк i Віцебск.
Крывічы мелі такі звычай. Калі юнак дасягаў паўналецця, то, каб звацца сапраўдным мужчынам, ён павінен быў пераплысці паўнаводную раку, раскласці вогнішча, упаляваць звера. А таксама яму трэба было пералічыць cвaix продкаў да пятага калена. Таго, хто не мог усяго гэтага зрабіць, лічылі здольным да здрады i нават маглі выгнаць з племені.
Другое славянскае племя — дрыгавічы — пасяліліся на правым беразе Дняпра, у вытоку Немана i на Прыпяці. Яго прывёў сюды Дрыгавіт. Яны займалі землі, дзе было шмат дрыгвістых балот. Магчыма, адсюль паходзщь i назва «дрыгавічы». Тут быў пабудаваны старажытны горад Турау. На рацэ Сож пасялыгася племя радзімічаў, яшчэ пачалі так звацца ад імя свайго правадыра Радзіма. Пазней на зямлі радзімічаў узнік горад Гомель.
Нашы продкі вылучаліся сілай i вынослі-васцю. Яны займаліся жывёлагадоўляй, зем-ляробствам. Тагачасныя земляробы сеялі жыта, пшанщу, ячмень, лён, гарох, боб. Ураджай збіралі ўручную i сярпамі. Атрыманае зерне малолі на муку на каменных жорнах.
Жылі нашы продкі ў драўляных дамах. Елі простую ежу: хлеб, проса, грэчку, мяса, малако i мёд. Яны былі вельмі гасціннымі. А калі было неабходна, са зброяй у руках абаранялі свой дом. У памяць аб супольным паходжанні братніх народаў — беларусаў, pycкix, украінцаў — мы абавязаны шанаваць нашу сумесную гісторыю.
Рашы красворд

Мы і нашы суседзі
Наша краіна размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы. Тэрыторыя Беларусі – сярэдняя па велічыні сярод еўрапейскіх краін. Яе плошча складае больш за 207 тысяч квадратных кіламетраў. Працягнасць з поўначы на поўдзень 560 кіламетраў. А з захаду на ўсход толькі на 90 кіламетраў большая, чым поўначы на поўдзень.


Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні еўрапейскіх транспартных шляхоў. Такое яе размяшчэнне спрыяе развіццю гандлёвых і культрурных зносін з іншымі краінамі. А лёс нашага народа цесна пераплетаецца з лёсамі народаў суседніх краін. Хто ж нашы суседзі? З Беларуссю мяжуюць Расія, Украіна, польшча, Літва і латвія. Самая вялікая мяжа ў нас з Расіяй. Яна складае амаль 1000 кіламетраў.
Тэрыторыя рэспублікі Беларусь падзяляецца на шэсць абласцей: Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мінскую. Вобласці ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны, а раёны на сельскія саветы. Яны маюць сваё кіраўніцтва, якое клапоціцца аб паляпшэнні ўмоў жыцця людзей, развіцці гаспадаркі і павелічэнні багаця дзержавы. Усе багацці нашай краіны ствараюцца яе працавітымі, таленавітымі людзьмі. Колькі ж нас, жыхароў Беларусі? У нашай рэспубліцы пражывае 10 міліёнаў чалавек, большая частка ў гарадах.

Рашы красворд
http://www.svgimnazia1.grodno.by/books/Maya_Radzima_Belarus_4/files/2/kr2.htm
Рашы тэст

Беларусь - мая Радзіма

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!
А яшчэ мы завём яе - Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.
Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, - гэта Радзіма.
Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчы-на - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".

Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і весках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша шматнацыянальная дзяржава.
Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што  ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапрауды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.
Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым. Чым яны займаліся? Як баранілі сваю Радзіму? Як жывуць яны цяпер? Да чаго імкнуцца ў будучым?

Рашы красворд
http://www.svgimnazia1.grodno.by/books/Maya_Radzima_Belarus_4/files/1/kr1.htm

Рашы тэст 1
http://www.svgimnazia1.grodno.by/books/Maya_Radzima_Belarus_4/files/1/test1.htm
Рашы тэст 2 
http://www.svgimnazia1.grodno.by/books/Maya_Radzima_Belarus_4/files/1/test2.htm

Комментариев нет:

Отправить комментарий