Беларуская мова

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ 


Сказы з аднароднымі членамі 




Рыхтуемся да кантрольная работа па тэме “Назоўнік”

прыкладные заданні
1. Выпішыце назоўнікі:
рабіць, дуб, моцны, песня, кветкі, падскочыў, радасць, , галасісты, вецер
2. Запішыце назоўнікі ў тры слупкі (жаночы, мужчынскі, ніякі род):
мора, кропля, снег, гняздо, вясна, хмара, дождж
3. Запішыце сказы. Абазначце лік назоўнікаў. У першым сказе падкрэсліце галоўныя члены сказа:
Цёмная ноч насоўвалася на лес. Лясныя азёры пакрыліся бліскучым лёдам. Мільганула рыжым хвастом ліса.
4. Запішыце і змяніце назоўнікі так, каб яны абазначалі многа прадметаў. Абазначце канчаткі назоўнікаў множнага ліку.
Сябар, аловак, ноч, сарока, вока, поле
5. Са слоў складзіце і запішыце сказы. Абазначце род і лік назоўнікаў:
За, пачынаўся, вёскай, лес, стары. Каля, расла, разгалістая, дарогі, хвоя.


21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце.
Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце iснуе каля 6000 «жывых» моў. Палова з iх знаходзiцца на мяжы знiкнення. На 96 % моў размаўляе толькi 4 % насельнiцтва. Не маюць пісьменнасці 80 % афрыканскiх моў. Штогод вымiрае каля дзесятка моў.
Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады. Перш за ўсё названая праблема актуальная для так званых «малых» моў і моў нацыянальных меншасцей. Спецыфіка моўнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у тым, што галоўным аб’ектам увагі ў гэты дзень становіцца беларуская мова – дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.
Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
 Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.
Рыхтуемся да кантрольная работа па тэме “Склад слова”
прыкладные заданні
Варыянт 1
1. З дадзеных слоў складзі і запішы сказы. Абазнач корань у аднакаранёвых словах.
За, вырас, вёскай, лес, бяровавы. Бярозак, у, было, многа, лесе. Ствалы, у, стройныя, бяроз, белыя, маладых. Бярэзніку, у, расло, густым, падбярозавікаў, многа.
2. Пры дапамозе прыставак за-, пры-, пад-, пера-, с- (з-) утвары аднакаранёвыя словы. Вызнач прыстаўку.
Пісаць.
3. Запішы антонімы да дадзеных слоў. Абазнач прыстаўкі.
Адляцелі, уключылі, прынёс.
4. Абазнач у словах суфіксы.
Лясок, леснікі, дожджык, асінка.
5. Разбяры словы па саставу.
Бяскрайні, пабеглі, рабінавы, падбярозавік, грыбнікі, бабраняты.

Кантрольная работа па тэме “Склад слова”
Варыянт 1
1. З дадзеных слоў складзі і запішы сказы. Абазнач корань у аднакаранёвых словах.
За, вырас, вёскай, лес, бяровавы. Бярозак, у, было, многа, лесе. Ствалы, у, стройныя, бяроз, белыя, маладых. Бярэзніку, у, расло, густым, падбярозавікаў, многа.
2. Пры дапамозе прыставак за-, пры-, пад-, пера-, с- (з-) утвары аднакаранёвыя словы. Вызнач прыстаўку.
Пісаць.
3. Запішы антонімы да дадзеных слоў. Абазнач прыстаўкі.
Адляцелі, уключылі, прынёс.
4. Абазнач у словах суфіксы.
Лясок, леснікі, дожджык, асінка.
5. Разбяры словы па саставу.
Бяскрайні, пабеглі, рабінавы, падбярозавік, грыбнікі, бабраняты.
Варыянт 2
1. З дадзеных слоў складзі і запішы сказы. Абазнач корань у аднакаранёвых словах.
За, вырас, вёскай, лес, бяровавы. Бярозак, у, было, многа, лесе. Ствалы, у, стройныя, бяроз, белыя, маладых. Бярэзніку, у, расло, густым, падбярозавікаў, многа.
2. Пры дапамозе прыставак за-, пры-, пад-, пера-, с- (з-) утвары аднакаранёвыя словы. Вызнач прыстаўку.
Бегчы.
3. Запішы антонімы да дадзеных слоў. Абазнач прыстаўкі.
Заклеіў, адкрыў, прывёз.
4. Абазнач у словах суфіксы.
Звярок, грыбнікі, мядзведзік, рабінка.
5. Разбяры словы па саставу.
Прышкольны, паляцелі, асінавы, падасінавікі, прыгоркі, сланіха.

Варыянт 2
1. З дадзеных слоў складзі і запішы сказы. Абазнач корань у аднакаранёвых словах.
За, вырас, вёскай, лес, бяровавы. Бярозак, у, было, многа, лесе. Ствалы, у, стройныя, бяроз, белыя, маладых. Бярэзніку, у, расло, густым, падбярозавікаў, многа.
2. Пры дапамозе прыставак за-, пры-, пад-, пера-, с- (з-) утвары аднакаранёвыя словы. Вызнач прыстаўку.
Бегчы.
3. Запішы антонімы да дадзеных слоў. Абазнач прыстаўкі.
Заклеіў, адкрыў, прывёз.
4. Абазнач у словах суфіксы.
Звярок, грыбнікі, мядзведзік, рабінка.
5. Разбяры словы па саставу.

Прышкольны, паляцелі, асінавы, падасінавікі, прыгоркі, сланіха.
рыхтуемся да слоўнікавага дыктанта

Рыхтуемся да слоўнікавага дыктанта

Рыхтавацца да кантрольнага слоўнікавага дыктанта можна пры дапамозе падручніка, а можна  разам з намі ) 


ПАМЯТКА ПА РАБОЦЕ НАД ПАМЫЛКАМІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

   1.      Пропуск, замена літар.
Напішы слова правільна, падкрэслі літару, пастаў націск. Запішы слова яшчэ раз, падзяляючы яго на склады. ( маліна, ма – лі – на)  
    2.      Знакі прыпынку ў канцы сказа.
Напішы, сказ, пастаў патрэбны знак, падкрэслі яго. Запішы  1 сказ  з такім знакам. 
Праляцела ластаўка. Прашумела навальніца.
    3.      Вялікая літара ў словах.
Напішы слова правільна. Запішы слова на гэта правіла, падкрэслі вялікую літару.
Васіль, Галіна, Валодзя.
     4.      Перанос слоў.
Напішы слова правільна, падзяляючы яго на склады для пераносу. Запішы яшчэ 3 словы, падзяляючы іх для пераносу.Асі – на, сяб – роў – ка, лі – лея, агу – рок.
     5.      Слоўнікавыя словы.
Напішы правільна слова, падзялі яго на склады, пастаў націск.Медаль, ме  - даль.
      6.      Правапіс ў .
Напішы слова або словазлучэнне правільна. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла, падкрэслі галосную перад ў.Маляваў, чытаў, дрэўца. Жывеў лесе, хацеласяўбачыць.
       7.      Правапіс галосных О,Э, А
Напішы слова правільна. Запішы, ад якого слова яно ўтварылася, пастаў націск. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.Дамы – дом, гарады – горад, бары – бор .
     8.      Правапіс галосных Е, Ё, Я.
Напішы слова правільна, пастаў яго ў множным ліку, абазначце націск. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.Сяло – сёлы, вярба – вербы, зямля – землі.
     9.      Парныя звонкія і глухія зычныя.
Напішы слова правільна, падбяры праверачныя. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.
Грыб – грыбы, плод – плады, нізкі – нізенькі.
    10.  Зычныя Ж, ДЖ, Ч, Ш, Р і галосныя пасля іх.
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай.Вожык, жалеза, жоўты.
    11.  Правапіс Д – ДЗ, Т – Ц.
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Дзень, дзеці, адзіны. Ляцеў, цень, ціха.
     12.  Падоўжаныя зычныя.
Напішы слова правільна, падзяляючы яго для пераносу. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.
Гал – лё, на – сен – не, збож – жа.
    13.  Раздзяляльны знак апостраф (   ' )
Напішы слова правільна. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі  літары, якія раздзяляюцца апострафам.Пер' е, вераб ' і, сям ' я.
    14.  Раздзяляльны мяккі знак  (Ь).
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі  Ь і літару, якая стаіць перад ім. Залью, мільён, Ульяна.
     15.  Прыназоўнік.
Напішы правільна прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца, паміж прыназоўнікам  і словам устаў пытанне або іншае слова. У лес , у (які?) лес  у восеньскі лес.
      16.  НЕ з дзеясловамі.
Напішы правільна дзеяслоў і часціцу не. Запішы яшчэ 2 дзеяслова з часціцай не.
Не чытала, не гавары, не пісаў.
         17.  Аднародныя члены сказа.
Напішы сказ правільна, падкрэслі патрэбныя знакі прыпынку. Запішы яшчэ 1 сказ з аднароднымі членамі. Людзіжывёлы,  расліны хварэюць ад бруднага паветра.


На канец навучальнага года вучні павінны

 ведаць:
Ø беларускі алфавіт;
Ø асноўныя нормы беларускага правапісу:
правапіс галосных о, э – а пад націскам і ў ненаціскных складах;
правапіс галосных е, ё, - я пад націскам, у першым пераднаціскным складзе і іншых ненаціскных складах;
правапіс парных звонкіх-глухіх зычных на канцы слоў і перад зычнымі;
правапіс т-ц, д-дз;
правапіс падоўжаных зычных;
напісанне раздзяляльных знакаў (ь і апостраф);
напісанне ў пасля галосных літар;
напісанне вялікай літары ў імёнах і прозвішчах лбдзей, мянушках жывёл, назвах гарадоў, вёсак, рэк, азёр;
напісанне вялікай літары ў імёнах і прозвішчах людзей, мянушках жывёл, назвах гарадоў, вёсак, рэк, азёр.
 ўмець:
Ø выдзяляць гукі ў слове;
Ø адрозніваць гукі: галосныя і зычныя, звонкія і глухія зычныя, цвёрдыя і мяккія зычныя;
Ø знаходзіць патрэбныя словы ў слоўніку і размяркоўваць словы ў алф

Комментариев нет:

Отправить комментарий